З-за аўтазака на праспекце Дзяржынскага ўтварыўся затор (фота)

Каля 9 раніцы 25 сакавіка на праспекце Дзяржынскага ўтварыўся вялізны затор з аўтамабіляў, якія рухаліся ў бок цэнтра Мінска. Як высветлілася, прычынай стаў аўтазак, які, едучы па крайняй левай паласе, не здолеў праціснуцца паміж няспраўным “мерседэсам” і раздзяляльнымі знакамі.

Раз’ехацца машыны не маглі да таго часу, пакуль кіроўца аўтазака не выдраў знак, што перашкаджаў “машыне спецыяльнага прызначэння” і не адкінуў яго ўбок.

Нагадаем, сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень Волі. Традыцыйна дэмакратычныя сілы адзначаюць яго святочным шэсцем і мітынгам. Сёлета змяніўся фармат: улады далі дазвол на мітынг на плошчы Бангалор, але адна частка апазіцыі збіраецца ўскладаць кветкі да помніку Янкі Купалы, а другая — ісці на плошчу Якуба Коласа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі