За 10 гадоў у ДТЗ на дарогах Беларусі загінулі больш за 6 тысяч чалавек

ДТЗ / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
ДТЗ / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

За 10 гадоў (з 2013 па 2022 год) у ДТЗ на дарогах Беларусі загінула 6111 чалавек, больш за 39 тысяч чалавек атрымалі раненні. Колькасць смерцяў на дарогах зніжаецца, летась іх было 466. Каб мінімізаваць гэтыя лічбы і павысіць бяспеку на дарогах, беларускі ўрад распрацаваў канцэпцыю забеспячэння бяспекі дарожнага руху. У ёй прапісана мэта, каб да 2025 года смерцяў на дарогах было не больш за 450 у год, А да 2030 года — не больш за 400.

Пагрозы бяспекі дарожнага руху, на думку аўтараў дакумента, "застаюцца адной з вострых сацыяльна-эканамічных праблем у Рэспубліцы Беларусь". Вырашаць гэтую праблемы, лічаць яны, павінны дзяржава і грамадства разам. А недастатковая ўвага да праблемы "можа прывесці да больш прыкметнага росту асноўных паказчыкаў аварыйнасці ўжо ў бліжэйшыя гады".

Для вырашэння праблемы аўтары канцэпцыі прапануюць у тым ліку і наступныя меры:

* стварэнне ўмоў для абнаўлення транспарту ў краіне;
* удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі вадзіцеляў;
* стварэнне ўмоў для ўдзелу беспілотнага транспарту ў дарожным руху;
* павышэнне якасці будаўніцтва, утрымання і рамонту дарожна-транспартнай інфраструктуры;
* аптымізацыя хуткасных рэжымаў руху і шэраг іншых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі