За абразу Лукашэнкі экс-футбаліста асудзілі на два гады калоніі

За абразу Лукашэнкі экс-футбаліста асудзілі на два гады калоніі

Два гады калоніі агульнага рэжыму атрымаў 33-гадовы Юрый Церашкевіч за абразу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляюць праваабаронцы. Такі прысуд вынесла суддзя Лунінца і Лунінецкага раёна Святлана Братанава.

Церашкевіч — былы брамнік футбольнага клуба "Граніт" (Мікашэвічы). За гэты клуб ён гуляў у сезоне 2006/2007.

Як сцвярджае бок абвінавачання, увечары 9 студзеня 2022 года супрацоўнікі ДАІ затрымалі Церашкевіча на аўтадарозе. У іх аўтамабілі, у лякарні і па дарозе ў РАУС ён нецэнзурна абражаў Лукашэнку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі