За абразу Лукашэнкі і ваенкама Крываносава мужчыну асудзілі на 3,5 года
10 лютага Гомельскі абласны суд асудзіў 36-гадовага жыхара Рэчыцы Ігара Краўцова на тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у абразе Аляксандра Лукашэнкі, ваеннага камісара Гомельскай вобласці Андрэя Крываносава і распальванні сацыяльнай варожасці, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле матэрыялаў справы, у жніўні 2020 года мужчына пісаў са свайго акаўнта паведамленні з заклікамі да фізічнага гвалту супраць сілавікоў. Таксама 15 жніўня 2020 года і 12 лютага 2021-га ў ТГ-чаце ён пакінуў абразлівыя каментары на адрас Лукашэнкі і гомельскага ваенкама Крываносава.
Да суда Краўцова трымалі пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.