За абразу жонкі ў Беларусі выганяць з хаты на 30 сутак

Цяпер міліцыянеры не будуць чакаць, пакуль жонка будзе збітая, каб прыняць меры. Гэта дазваляе закон "Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў", які набывае сілу ў сераду. За абразы, збіццё сваякоў ці дробнае хуліганства агрэсара спачатку афіцыйна папярэдзяць.



Пры паўторным парушэнні яго высяляць з хаты, нават калі нерухомасць належыць яму (на вуліцу не будуць выганяць, прапануюць іншае жыллё). На час гэтага пакарання (ад 3 да 30 сутак) міліцыянеры забароняць зламысніку мець любыя кантакты з ахвярай. За выкананнем рашэння будзе сачыць мясцовая пракуратура. Калі ж жонка прабачыць мужа-хулігана, яму могуць дазволіць вярнуцца дахаты і раней, паведамляе "Ежедневник".
 

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі