За акцыю прадпрымальнікаў Севярынца аштрафавалі амаль на 9,5 млн рублёў
Суд Маскоўскага раёна Мінска аштрафаваў сустаршыню аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Паўла Севярынца на 9 мільёнаў 450 тысяч рублёў (45 базавых велічыняў). Нагодай стаў удзел палітыка ў акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла 14 сакавіка каля Міністэрства па падатках і зборах.
У каментары інфармагенцтву БелаПАН Севярынец паведаміў, што на судзе не быў, а рашэнне даведаўся па тэлефоне. У пратаколе за ўдзел у акцыі было напісана, што палітык крычаў на акцыі "Жыве Беларусь!" і "Працу!".
Раней паведамлялася, што за гэтую ж акцыю суд Маскоўскага раёна сёння аштрафаваў на 3 млн 150 тысяч рублёў (15 базавых) старшыню рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоля Шумчанку.