За апошнія 24 гадзіны на СOVID-19 у Беларусі захварэў яшчэ 941 чалавек

За апошнія 24 гадзіны на СOVID-19 у Беларусі захварэў яшчэ 941 чалавек

На 23 траўня ў Беларусі пацверджана 35244 выпадкі COVID-19. +941 выпадак за апошнія 24 гадзіны. У Беларусі колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі 18-ы дзень запар не зніжаецца ніжэй за 900.

Па статыстыцы Мінздароўя, выпісана з лякарняў 13528 пацыентаў, у якіх была пацверджаная каранавірусная інфекцыя (+695). З іх 13334 паправіліся (+691), 194 — памерлі (+4).

Калі верыць Мінздароўя, за суткі ў Беларусі зроблена 15614 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Агулам з пачатку пандэміі праведзена 434618 аналізаў на COVID-19. Адсотак тэстаў, якія паказалі новыя выпадкі COVID-19, — 6,03%. Што праўда, нам не паведамляюць, колькі з 15614 тэстаў планава зробленыя медыкам, колькі — паўторна пацыентам з пацверджаным COVID-19, і колькі — людзям з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі