За апошнія суткі выпісалі 831 чалавека, у якога дыягнаставалі COVID-19
Па стане на 27 траўня, як паведамляе Мінздароўя, у Беларусі зарэгістравана 897 новых выпадкаў заражэння каранавірусам. Агулам зарэгістравана 38 956 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19.
За апошнія суткі прырост склаў 897 новых выпадкаў. Упершыню за апошнія тыдні назіраецца зніжэнне: папярэдні 21 дзень колькасць новых выпадкаў каранавіруса штодня перавышала 900.
Памерлі ўжо 214 пацыентаў з пацверджаным COVID-19 (+6).
Вылечыліся і выпісаныя 15 923 чалавекі. У параўнанні з мінулымі суткамі іх стала больш на 831 — гэта новы рэкорд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.