За арэндныя кватэры праграмісты заплацяць удвая больш, чым разлічвалі

У шматпавярхоўках пакуль няма ацяплення і гарачай вады, ліфты працуюць з перабоямі, але гэта часовыя нязручнасці. Самай непрыемнай навіной для навасёлаў стаў кошт арэнды. Плаціць ім давядзецца прыкладна ўдвая больш, чым разлічвалі першапачаткова, адзначае onliner.by.



Як паведамляла Еўрарадыё, ключы ад арэндных дамоў праграмісты атрымалі ў мінулым месяцы паводле рэзалюцыі кіраўніка Беларусі. Пры гэтым арандатарам сказалі, што кожны квадратны метр будзе ім каштаваць 17,6 тыс. рублёў. Пры такой суме штомесячны плацёж склаў бы ад 620 тыс. да 1 183 360 рублёў (69—131 долар), у залежнасці ад метражу кватэры.



Аднак нядаўна стала вядома, што гэтыя звесткі памылковыя. Арэндныя дамы адносяцца не да 4-й, а да 3-й эканоміка-планіравальнай зоны Мінска, для якой ужываецца іншы каэфіцыент. Акрамя таго, з 1 кастрычніка ў краіне павялічылася базавая велічыня, якая таксама ўплывае на памер арэнднай платы.



У выніку, за 1-пакаёвую кватэру плошчай каля 45 кв. м давядзецца плаціць у месяц 1 167 920 рублёў. Або 128 долараў па курсе Нацбанка замест ранейшых 69.



"Двушка" плошчай 68,2 кв. м абыйдзецца ў 1 773 200 рублёў (195 долараў), 3-пакаёўка будзе каштаваць 2 234 180 рублёў (245 долараў). Пры гэтым кошт арэнднай платы прыводзіцца без уліку камунальных паслуг.



Фота — realt.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі