За "бязвізавы" тыдзень Беларусь наведала больш за 1100 замежнікаў
За тыдзень, калі ў Беларусі дзейнічае пяцідзённы бязвізавы рэжым, нашу краіну наведалі 1108 замежнікаў з 46 краінаў. Такую лічбу агенцтву БЕЛТА назваў афіцыйны прадстаўнік Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі.
Тройку лідараў сярод турыстаў без візаў склалі грамадзяне Нямеччыны — 176 чалавек, Польшчы — 163, Італіі — 112.
Бязвізавы рэжым для замежнікаў з 80 краінаў пачаў дзейнічаць у Беларусі 12 лютага. Замежныя турысты могуць наведаць нашу без візы на працягу пяці дзён. Ільготны рэжым уведзены для гарамадянаў краін Еўрасаюза, Бразіліі, Інданезіі, ЗША, Японіі ды іншых дзяржаваў.