За два гады ў Беларусі закрылі больш за 100 сярэдніх школ

Беларуская школа пасля капрамонту

Беларуская школа пасля капрамонту / 1prof.by

За два гады ў Беларусі закрылі 102 сярэднія школы. На 1 верасня 2021 года іх было 2967. А на 1 верасня 2023 года — 2865. Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Пры гэтым амаль 20 школ з 2865 апынуліся не гатовымі да пачатку навучальнага года.

"Гэта тыя ўстановы, дзе па нейкіх прычынах яшчэ не скончаныя ўсе працы, — дадае Галоўчанка. — Былі прапановы пайсці на нейкі кампраміс і здаць як ёсць, а пасля паціху даробліваць. Але на гэты мы пайсці не маглі. Таму ў 18 школах працягваецца капітальны рамонт, ён мусіць скончыцца да канца гэтага года".

Недарамантаваныя школы таксама адкрылі свае дзверы для вучняў, будаўнічыя ці аддзелачныя працы працягваюцца там паралельна навучальнаму працэсу. Прэм'ер называе гэта "дробнымі нязручнасцямі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі