За "экстрэмізм" судзілі нават дэлегата лукашэнкаўскага народнага сходу

Вадзім Іваноў

Вадзім Іваноў / sb.by

Рэпрэсіі ў Беларусі ўсё часцей закранаюць тых, хто падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі і ўдзельнічае ў яго мерапрыемствах. Нядаўна затрымалі і судзілі нават дэлегата лукашэнкаўскага Усебеларускага народнага сходу Вадзіма Іванова з Талачына, дырэктара сельгаспрадпрыемства "Рыдамльскі". Якое пакаранне ён атрымаў, пакуль невядома. Судзілі ж Іванова за "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

На працы Вадзіма Іванова няма. У сацсетках ён быў апошні раз 20 кастрычніка. Няўжо дырэктара адправілі за краты адбываць адміністрацыйны арышт?

Дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Іваноў быў у 2021 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі