За хабар затрымалі дырэктара Мінскага лясгаса
За хабар затрыманы дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Мінскі лясгас". Высветлілася, што з ліпеня 2014 года да студзеня 2016-га ён неаднаразова атрымліваў грошы ад мінскага прадпрымальніка. Гэта быў хабар "за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пазачарговым пералічэнні грашовых сродкаў за выкананыя будаўніча-мантажныя работы".
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, падлічана, што дырэктар атрымаў больш за 500 мільёнаў рублёў. У яго адносінах распачалі чатыры крымінальныя справы. Мужчыну арыштавалі, праводзяцца далейшыя следчыя дзеянні.