За Курапаты Юрася Беленькага аштрафавалі трэці раз
Агулам тры суды за жалобную акцыю ў Курапатах і Лошыцы аштрафавалі апазіцыянера на 11 мільёнаў 250 тысяч рублёў.
Суд Мінскага раёну 24 снежня прысудзіў намесніку старшыні КХП-БНФ Юрасю Беленькаму штраф у 3 750 000 рублёў (25 базавых велічыняў). Як паведамляе Радыё "Свабода", на палітыка быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства — мітынгу ў Курапацкім лесе на Дзяды 2 лістапада.
Разгляд справы пачаўся яшчэ 3 снежня, але некалькі разоў быў пераносіўся.
Раней два суды ўжо аштрафавалі палітыка на 7,5 мільёна рублёў за шэсце ў Курапаты і Лошыцу. Штраф па выніках трох судоў складае 11 250 000 рублёў.
Фота — svaboda.org