За квартал у Польшчы затрымалі нелегальных цыгарэт з Беларусі на $7,5 млн
Польская памежная служба паведаміла пра затрыманую на мяжы з Беларуссю кантрабанду цыгарэт з нашай краіны за першы квартал (у студзені-сакавіку) 2021 года. У адказе на запыт Еўрарадыё агучаны яе агульны кошт — 28,5 млн злотых (гэта каля 7,5 млн долараў). Адзначаецца, што беларускія цыгарэты знаходзяць у схованках у грузавіках, вагонах, а таксама ў асабістых аўтамабілях.
У лютым на памежным пераходзе "Кузніца" палякі знайшлі ў грузавіку кантрабандных цыгарэт на 7,5 млн долараў, у сакавіку — на амаль 2,5 млн долараў.
У траўні ж затрымалі "гіганцкую кантрабанду" — на $9,7 млн. Вынікі працы польскіх памежнікаў у другім квартале (у красавіку-чэрвені) стануць вядомы ў сярэдзіне лета.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.