За мінулыя суткі мяжу ЕС з Беларуссю спрабавалі парушыць 138 чалавек
Толькі ў Польшчу спрабаваў патрапіць 91 замежнік / twitter.com/Straz_Graniczna
За мінулыя суткі мяжу ЕС з Беларуссю спрабавалі парушыць 138 чалавек. Толькі ў Польшчу незаконна спрабаваў патрапіць 91 замежнік, паведамляюць польскія памежныя службы.
На латвійска-беларускай мяжы затрымана 38 чалавек, на літоўска-беларускай — 9.
Раней міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Камінскі заявіў, што Польшча, Літва і Латвія могуць сумесна прыняць рашэнне аб закрыцці сваіх межаў з Беларуссю. Гэта можа здарыцца, калі на мяжы Беларусі і ЕС адбудзецца "інцыдэнты" з удзелам вагнераўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.