За пачатак снежня незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі спрабавалі 595 разоў
Супрацоўніца польскай памежнай службы / twitter.com/Straz_Graniczna
55 чалавек спрабавалі нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу 10 снежня. Сярод іх былі грамадзяне Судана, Камеруна і Емена. Пяць чалавек падышлі да плота на мяжы, але, убачыўшы польскія патрулі, адступілі ў Беларусь, піша памежная служба Польшчы.
Тры сірыйца ўсё ж перасеклі Свіслач, імкнучыся патрапіць у Польшчу.
Усяго ў снежні з Беларусі ў Польшчу незаконна спрабавалі прайсці 595 разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.