За ўзятага ў палон Ігара Гіркіна прапануюць ужо $100 000
Ігар Гіркін
За ўзятага ў палон экс-кіраўніка баевікоў "ДНР" Ігара Гіркіна абяцаюць ужо 100 тысяч долараў. Такое ўзнагароджанне агучыла Галоўнае ўпраўленне выведкі Міністэрства абароны Украіны.
"Вядома, што адзін з самых вядомых расійскіх тэрарыстаў вырашыў аднавіць свой удзел у вайне супраць нашай дзяржавы. Ігар Гіркін (Стралкоў) — расійскі тэрарыст, былы так званы "міністр абароны ДНР". СБУ і Генеральная пракуратура ўзбудзілі супраць Гіркіна шэраг спраў за тэрарыстычную дзейнасць" , катаванні, забойствы і парушэнні дзяржаўнага суверэнітэту", — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
Камандзір расiйскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Гіркін можа быць на фронце. Яго фота ў вайсковай форме апублікавала яго жонка. Сам ён спыніў медыйную актыўнасць.
Украінцы сталі збіраць узнагароду за палон Стралкова-Гіркіна. Яшчэ раніцай гэтая сума складала 50 тысяч долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.