За парушэнні ПДР у Беларусі могуць увесці сістэму балаў

За парушэнні ПДР у Беларусі могуць увесці сістэму балаў

Міністэрства ўнутраных спраў вынесла на грамадскае абмеркаванне праект зменаў у Закон "Аб дарожным руху", перадае tut.by

Новы праект прапануе ўвесці штрафныя балы для кіроўцаў, якія парушаюць Правлы дарожнага руху (ПДР). Калі за каляндарны год кіроўца набярэ пэўную колькасць балаў нават за "лёгкія" правапарушэнні, дыё ён можа пазбавіцца правоў на паўгода.

У 1 бал ацэненыя парушэнні, штраф за якія не перавышае тры базавыя велічыні (напрыклад, няпройдзены тэхагляд, стаянка ў неналежным месцы ды інш.), а таксама за тыя, за якія высылаюць "лісты шчасця" (хуткасць і паркоўка);

2 балы "каштуюць" парушэнні, штраф за якія не перавышае пяць базавых велічыняў (напрыклад, праезд на чырвонае святло або парушэнне патрабаванняў знакаў і разметкі);

на 3 балы будзе пакараны кіроўца за парушэнні, штраф за якія не перавышае дзесяці базавых велічыняў (гэта перавышэнне хуткасці на 30 і больш км / гадз. і інш.);

у 4 балы будуць ацэненыя парушэнні, штраф за якія больш за дзесяць базавых велічыняў або прадугледжваецца пазбаўленне правоў (гэта кіраванне ў п'яным выглядзе, выезд на сустрэчную паласу, няпропуск "хуткай" ды іншыя грубыя парушэнні).

Пры гэтым штрафы і пазбаўленне правоў за парушэнне ПДР адмяняць ніхто не збіраецца, а штрафныя балы пойдуць "бонусам".

Праўда, за некаторыя парушэнні штрафныя балы налічваць не будуць.

Са звесткамі пра колькасць налічаных балаў кіроўца зможа азнаёміцца ​​онлайн праз спецыяльны дадатак.

Прачытаць поўны тэкст праекта, а таксама выказаць свае прапановы і заўвагі можна на прававым форуме Беларусі па гэтай спасылцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі