За паўтара сутак у Шаркаўшчыне выпала месячная норма ападкаў

За паўтара сутак у Шаркаўшчыне выпала месячная норма ападкаў

У Шаркаўшчыне Віцебскай вобласці за паўтара сутак выпала месячная норма ападкаў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага прыроднага асяроддзя.

Вільготнае восеньскае надвор'е прыйшло на Віцебшчыну. Па большай частцы тэрыторыі вобласці выпалі моцныя дажджы. Сіноптыкі кажуць, што за 23 жніўня і сённяшнюю ноч у вобласці выпала ад 39 да 64 мм ападкаў. 

Акрамя Шаркаўшчыны стыхія не пашкадавала і іншыя раёны. Дзве дэкадныя нормы ападкаў выпалі ў Езярышчы, Лынтупах, Полацку, Сянне, Оршы. У Віцебску, Докшыцах, Лепелі і на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка выпала паўтары дэкадныя нормы. 

Пры гэтым тэмпература паветра даволі халаднаватая — на 1-4 градусы ніжэй за норму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі