За першы дзень у еўразоне літоўцы абмянялі на еўра 10 мільёнаў літаў
Тэмпы абмену старых грошай на новыя пераўзышлі чаканні банкіраў.
У літоўскіх банках у чацвер абмянялі на еўра 10 мільёнаў літаў, паведаміў Літоўскаму радыё ў пятніцу кіраўнік Банка Літвы Вітас Васіляўскас.
“Мы можам канстатаваць, што за ўчорашні дзень ва ўсіх банках было зроблена абменаў на суму прыкладна 10 мільёнаў літаў”, — сказаў кіраўнік Банка Літвы.
Паводле Васіляўскаса, найбуйнешыя сумы літаў абмянялі на еўра ў банку SEB.
Літоўскія ўлады прагназавалі, што скарачэнне наяўных у абарачэнні будзе прыкладна 50%, але ўжо ў канцы дня 31 снежня яно складала 51% — з 11,9 мільярдаў літаў засталося прыкладна 5,8 мільярда.
Літва перайшла на еўра пасля паўночы 1 студзеня 2015 году і стала 19-м сябрам еўразоны, нагадвае Interfax.by