За платныя паслугі ў школе настаўнікам заплацяць надбаўкі
Урад Беларусі ўсталяваў надбаўкі да заробкаў настаўнікам, калі яны ў школе аказваюць платныя адукацыйныя паслугі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 30 жніўня 2016 года №688, перадае БЕЛТА.
Таксама пастанова прадугледжвае, што надбаўкі атрымаюць настаўнікі, якія працуюць на пасадзе педагога дадатковай адукацыі. Надбаўкі ім даюцца за наяўнасць кваліфікацыйнай катэгорыі настаўніка, калі яны аказваюць платныя адукацыйныя паслугі ў школах.
Пастанова набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.