За пратэсты 2020 года асудзілі яшчэ пяцярых брастаўчан

Затрыманні ў Брэсце, ілюстрацыйнае фота

Затрыманні ў Брэсце, ілюстрацыйнае фота / Sputnik

У Брэсце за пратэсты чатырохгадовай даўніны асудзілі групу яшчэ з пяцярых чалавек, паведамляюць праваабаронцы "Вясна / Брэст".

Гэта дзясятая група брастаўчан, асуджаная паводле "народнага" арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за акцыю пратэсту 10 жніўня 2020 года.

7 кастрычніка суддзя Аляксандр Семянчук абвясціў прысуд:

Аляксандр Пратасюк — 1 год калоніі
Аляксей Мартынаў — 1,5 года калоніі
Эльвіра Ламанос — 2 гады "хіміі"
Таццяна Бандарук — 2 гады "хатняй хіміі"
Вячаслаў Грабінскі — 3 гады "хатняй хіміі".

Такім чынам, праваабаронцам вядома ўжо пра 58 брастаўчан, асуджаных паводле арт. 342 КК за пратэсты, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года — пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі