За супрацу з БелАЭС літоўскія кампаніі будуць пазбаўляць ліцэнзій
Літва робіць больш жорсткімі ўмовы дзейнасці імпарцёраў электраэнергіі, паведамляе delfi.lt. Калі атамная станцыя ў Астраўцы Гродзенскай вобласці пачне працу, літоўскія кампаніі не будуць атрымліваць дазвол на імпарт энергіі з Беларусі. Калі ў дзейнасці імпарцёра будзе выяўленая пагроза для нацыянальнай бяспекі, яго ўвогуле пазбавяць ліцэнзіі.
Літоўскія ўлады актыўна выступаюць супраць будаўніцтва і запуску БелАЭС. Афіцыйная Вільня просіць іншыя краіны Еўропы не набываць электраэнергію ў Беларусі. З Астраўца да літоўскай сталіцы — 50 кіламетраў. Літоўцы сур’ёзна занепакоены такім суседствам. Восенню ў краіне нават правялі нацыянальную рэпетыцыю на выпадак аварыі на БелАЭС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.