За суткі не было ніводнай спробы нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу

Міграцыйны крызіс — усё?  

Міграцыйны крызіс — усё?   / twitter.com/Straz_Graniczna

12 студзеня не было ніводнай спробы нелегальна перайсці беларуска-польскую мяжу. Пра гэта паведамляюць польскія памежныя службы.

Па іх інфармацыі, памежнікі зафіксавалі групу людзей, якія рухаліся ўздоўж сцяны ў раёне вёскі Дубічэ Цэркеўнэ. Аднак яны не пакінулі тэрыторыю Беларусі.

Прыток мігрантаў у Беларусь пачаўся ў 2021 годзе на хвалі міграцыйнага крызісу на граніцах з краінамі ЕС. Мігранты планавалі праз Беларусь патрапіць у Еўразвяз, і ў еўрапейскіх краінах перакананыя, што да ўзнікнення гэтага крызісу датычныя беларускія ўлады. Польшча, Літва і Латвія былі вымушаны ўмацоўваць свае межы, а спыненых мігрантаў пачалі разгортваць назад у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі