За суткі з Беларусі ў ЕС спрабавалі прайсці 103 замежніка: часцей ідуць у Літву

Мігранты актывізаваліся на літоўскім напрамку / DELFI
Мігранты актывізаваліся на літоўскім напрамку / DELFI

Мігранты, якія едуць праз Беларусь у ЕС, пераарыентаваліся на Літву. За апошнія суткі туды спрабавалі незаконна прайсці 88 чалавек. У Польшчу хацелі трапіць яшчэ 15 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Конга і Ліберыі. На польскім баку быў затрыманы малдаванін, які павінен быў забраць ля мяжы трох мігрантаў з Сірыі.

Усяго пагранслужбы суседзяў разгарнулі на мяжы з Беларуссю 103 чалавекі.

Нягледзячы на тое, што міграцыйны крызіс прыціх, літоўскія памежнікі кажуць аб 4112 мігрантах, якіх яны не пусцілі ў Літву ў 2022 годзе. Летась такіх было 8106 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі