За відэа расійскай вайсковай тэхнікі падлетка асудзілі на 3 гады калоніі

За відэа расійскай вайсковай тэхнікі падлетка асудзілі на 3 гады калоніі

Тры гады калоніі атрымаў гомельскі падлетак Павел Піскун за за відэа пра перамяшчэнне па Беларусі расійскай вайсковай тэхнікі.

Такі прысуд вынес суддзя Гомельскага абласнога суда Аляксандр Піскуноў, перадаюць праваабаронцы. Гэты суддзя вядомы палітычна матываванымі прысудамі, у тым ліку журналістам і актывістам.

Падлетак зняў расійскіх вайскоўцаў на відэа і пераслаў у "экстрэмісцкі" тэлеграм-канал. За гэта яго абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). 

Вядома, што на момант "злачынства" Паўлу было 17 гадоў — ён нарадзіўся ў 2004-м.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі