За выбух каля аўтобуса "Барусіі" затрымалі грамадзяніна Расіі Сяргея В.

За выбух каля аўтобуса "Барусіі" затрымалі грамадзяніна Расіі Сяргея В.

Нямецкая паліцыя затрымала 28-гадовага выхадца з Расіі Сяргея В. па падазрэнні ў датычнасці да выбухаў каля аўтобуса дортмундскай "Барусіі". Пра гэта піша meduza.io са спасылкай на Bild. Мужчына мае двайное грамадзянства — Нямеччыны і Расіі.

Нямецкая пракуратура распаўсюдзіла заяву, што Сяргей В. мог дзейнічаць з фінансавых матываў. Мужчына мог разлічваць, што кошт акцый "Барусіі" знізіцца пасля нападу на аўтобус з гульцамі.

Выбухі каля клубнага аўтобуса, у якім футбалісты "Барусіі" збіраліся ехаць на чвэрцьфінальны матч Лігі чэмпіёнаў, адбыліся 11 красавіка. Пры інцыдэнце пацярпеў абаронца "Барусіі" Марк Бартра і супрацоўнік паліцыі, які суправаджаў каманду.

Нямецкая газета Bild піша, што супрацоўнікі гатэля, размешчанага непадалёк ад месца выбухаў, звярнулі ўвагу на дзіўнага рускага. Падчас эвакуацыі мужчына вырашыў не пакідаць гатэль, а пайшоў у рэстаран і замовіў сабе вячэру са стэйкам. Пры засяленні ў гатэль ён адмовіўся ад першага прапанаванай яму пакоя і папрасіў такі нумар, каб з яго вокнаў можна было назіраць за месцам здарэння. Дарэчы, у гэтым самым гатэлі пражывалі і футбалісты "Барусіі", адзначае РБК.  

Пасля выбуху каля аўтобуса знайшлі запіску, у якой згадваўся Алах і забойства баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Аднак нямецкія праваахоўнікі засумняваліся ў яе сапраўднасці. Аднак 13 красавіка па падазрэнні ў датычнасці ў выбухаў яны затрымалі 26-гадовага грамадзяніна Ірака, які, згодна з папярэдняй інфармацыі, быў у "Ісламскай дзяржаве" да 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі