За выкінуты стары тэлевізар гродзенцы пагражае два гады пазбаўлення волі

За выкінуты стары тэлевізар гродзенцы пагражае два гады пазбаўлення волі

Гродзенская міліцыя пачала крымінальную справу на 49-гадовую жанчыну за тэлевізар, выкінуты на сметнік.

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай абласной міліцыі, гісторыя пачалася яшчэ летась. Тэлевізар "Віцязь" належаў сумесна жанчыне і яе брату. Падчас правядзення следчых дзеянняў на маёмасць быў накладзены арышт.

Неўзабаве брата асудзілі, а жанчыну папярэдзілі пра крымінальную адказнасць за псаванне, утойванне або адчужэнне маёмасці, якая трапіла пад арышт.

Аднак жанчына забылася пра гэтыя забароны. Па яе словах, яна выкінула стары тэлевізар. Гэта выявілася падчас працэсуальных дзеянняў.

Цяпер на гродзенку пачалі крымінальную справу. Ёй пагражае штраф, або арышт на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўленне волі да двух гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі