За вынікі швейцарскага рэферэндуму ЕС пакарае студэнтаў

У ЕС кажуць, што ўдзел Швейцарыі ў еўрапейскіх грантавых праграмах немагчымы, калі яна не забяспечыць свабоду перамяшчэння. У прыватнасці, прыпыненае фінансаванне інавацыйнай праграмы "Гарызонт-2020" (Horizon 2020), на якую ў 2014-2020 гадах планавалася выдаткаваць 80 мільярдаў еўра.



Акрамя таго, Швейцарыі адмовілі ва ўдзеле ў еўрапейскай праграме студэнцкага абмену "Эразмус" (Erasmus). У 2011-2012 гадах больш за 2600 студэнтаў з гэтай краіны атрымалі магчымасць прайсці навучанне ў універсітэтах дзяржаў-чальцоў ЕС, інфармуе УНІАН.



Рэферэндум пра ўезд у Швейцарыю замежнай рабочай сілы адбыўся ў краіне 9 лютага. 50,3% жыхароў краіны выказаліся супраць прадастаўлення грамадзянам краіны і дзяржаў-чальцоў ЕС роўных правоў пры працаўладкаванні. Вынікі галасавання выклікалі негатыўную рэакцыю Бруселя.



Швейцарыя не з'яўляецца членам ЕС, аднак ўваходзіць у Шэнгенскую і Еўрапейскую эканамічную зоны. Уезд у Швейцарыю мігрантаў з нееўрапейскіх краін быў абмежаваны і раней.



Фота — welt.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі