За здымкі ваеннай тэхнікі ў Гомельскай вобласці асудзілі ўжо 12 чалавек
Адну з такіх спраў у канцы кастрычніка разглядаў Гомельскі суд / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
За здымкі ваеннай тэхнікі ў Гомельскай вобласці асудзілі ўжо як мінімум 12 чалавек. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.
Адну з такіх спраў у канцы кастрычніка разглядаў Гомельскі абласны суд. Жыхара Жлобіна за відэа самалётаў прысудзілі да двух гадоў калоніі. Яго абвінавачвалі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (па ч.1 арт. 361-4 КК РБ).
На судзе мужчына казаў, што "быў напалоханы і падумаў, што і тут пачалася вайна".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.