Забарона на правоз у самалётах акумулятараў не тычыцца большасці тэхнікі

Забарона на правоз у самалётах акумулятараў не тычыцца большасці тэхнікі

У салоне вазіць акумулятары і прылады з імі па-ранейшаму можна

У самалётах забараняюць правозіць ліцій-іонныя акумулятары. Забарона пачне дзейнічаць 1 красавіка 2016 года, пакуль не будуць створаныя новыя стандарты бяспекі для перавозкі такіх акумулятараў. Чакаецца, што ён будзе распрацаваны ў 2018 годзе, паведаміла Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіацыі. Забараняецца правозіць акумулятары ў пасажырскіх самалётах, таму што яны аказаліся пажаранебяспечнымі.

Навіна ўсхвалявала многіх. Няўжо цяпер у адпачынак ці камандзіроўку нельга будзе ўзяць ноўтбук ці планшэт, бо ў большасці дэвайсаў менавіта такія акумулятары?! Аказваецца забарона дзейнічае толькі на правоз акумулятараў у багажы і адгрузку іх у багажнае аддзяленне пасажырскіх самалётаў у якасці грузу. Браць з сабой на борт самалёта акумулятары і тэхніку з імі па-ранейшаму можна.

"Мабільныя тэлефоны, ноўтбукі, дадатковыя батарэі, можна правозіць у ручной кладзі. У зарэгістраваным багажы нельга правозіць ніякіх батарэй. Калі батарэя больш за 100 ват-гадзін, то трэба атрымліваць дазвол кампаніі. Усе гэта пайшло з таго, калі на борце "Брыціш эірвэйс" загарэўся сігвэй", — тлумачаць у авіякампаніі "Белавія".

Самі ноўтбукі і тэлефоны з батарэямі менш за 100 ват-гадзін унутры прылады правозіць можна як у салоне, так і ў багажы.


На рэгістрацыі можна будзе даказаць, што батарэя не перавышае дазволеную магутнасць

Калі на рэгістрацыі ўзнікне пытанне з прафесійным абсталяваннем па магутнасці батарэі, то трэба будзе даказаць, што магутнасць не перавышае дазволеную.


Чаму нельга перавозіць батарэі менавіта ў багажы

Справа ў тым, што ў багажным аддзяленні ўзгаранне нельга пракантраляваць, а ў салоне яго можна заўважыць і ліквідаваць. Таму забарона дзейнічае толькі на багаж. Батарэі ёмістасцю больш за 100 ват-гадзін можна правозіць у салоне з дазволу авіакампаніі. Батарэі ёмістасцю больш за 160 ват-гадзін нельга правозіць ні пры якіх умовах.


Як высветліць, колькі ват-гадзін у маім акумулятары

На большасці акумулятараў ёмістасць вымяраецца ў міліампер-гадзінах. Перавесці міліампер-гадзіны ў ват-гадзіны можна па формуле — колькасць вольт батарэі памножаная на колькасць ампер-гадзін = ват-гадзіны.

Напрыклад, у мабільнага тэлефона батарэя 1 730 міліампер-гадзін — гэта 1,73 ампер-гадзіны і 3,7 вольт. Разлічваем па формуле: 3,7W x 1,73Ah = 6,4 Wh

Атрымліваецца, што ў мабільным тэлефоне батарэя 6,4 ват-гадзіны, а абмежаванне дзейнічае на батарэі ў 100 ват-гадзін.

Ліцій-металічныя батарэі, якія выкарыстоўваюцца ў гадзінніках, ужо даўно забароненыя на пасажырскіх самалётах ва ўсім свеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі