Забойцы сям'і ў Жлобіне атрымалі пажыццёвае зняволенне і 24,5 года

Забойцы сям'і ў Жлобіне атрымалі пажыццёвае зняволенне і 24,5 года

Гомельскі абласны суд вынес рашэнне па справе аб трайным забойстве, якое адбылося ў Жлобіне ў кастрычніку 2014 года. Тады на ўскраіне горада знайшлі спалены аўтамабіль з астанкамі траіх чальцоў цыганскай сям'і: 53-гадовага мужчыны, 49-гадовай жанчыны і іх 30-гадовага сына.

Па падазрэнні ў здзяйсненні забойства затрымалі блізкіх сваякоў забітых — дзяўчыну і хлопца (забітыя былі яго бацька, маці і родны брат), якім па 23 года. Суд прызнаў іх вінаватымі ў наўмысным забойстве. Згаданая сям'я была забітая ў доме, а пасля вывезеная ў лес і там спаленая ў аўтамабілі. Прычынай, якая падштурхнула на злачынства, сталі інтымныя адносіны, якія былі паміж асуджанымі. Дзяўчына была жонкай брата свайго палюбоўніка. На забойства яны пайшлі, калі ў сям'і даведаліся пра іх раман.

Як інфармуе sputnik.by, малады чалавек атрымаў пажыццёвы тэрмін зняволення ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці, дзяўчына — 24,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, з канфіскацыяй усёй маёмасці. Прысуд яшчэ не набыў законную сілу. У маладых людзей засталіся малыя дзеці: у хлопца — трое, у дзяўчыны — двое.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі