Зачыняюць арт-прастору, дзе з'явілася выстава пра змаганне медыкаў з COVID-19

Зачыняюць арт-прастору, дзе з'явілася выстава пра змаганне медыкаў з COVID-19

2 красавіка ў Мінску зачыняюць арт-прастору "Месца" дзе праходзіць выстава "Машына дыхае, а я — не", прысвечаная медыкам і іх змаганню з COVID-19. Закрыццё адбываецца па патрабаванні праверкі з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

"МНСнікі прыйшлі па ананімнай скарзе. Знайшлі шчыліны ў падлозе і сказалі, што ў сценах — сітаватая цэгла", — распавядаюць у арт-прасторы.

Выставу яшчэ можна наведаць сёння — да 20:00. Стваральніцы выставы расказалі ў эфіры Еўрарадыё пра сітуацыю вакол яе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі