Зацверджана новае Палажэнне аб парадку прызначэння дзіцячых дапамогаў
Пра гэта паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.
Новая рэдакцыя Палажэння аб парадку прызначэння і выплаты дзяржаўных дапамогаў сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, падрыхтаваная ў сувязі са зменай падыходаў да прызначэння дапамогаў.
Як інфармуе БЕЛТА, у дакуменце вызначаюцца выпадкі, пры якіх сям'я разглядаецца як няпоўная, і дакументы, якія пацвярджаюць катэгорыю няпоўнай сям'і. Цяпер зацікаўленыя грамадзяне мусяць падаваць заявы аб прызначэнні дапамогаў асабіста. Вызначаецца парадак прызначэння дапамогі ў памеры 150% ад устаноўленага памеру грамадзянам, якія жывуць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання.
Падрабязнасці пра змены можна пабачыць тут.
Фота — sb.by