“Задзіночанне беларускіх студэнтаў” запускае прект маніторынга правоў студэнтаў

“Задзіночанне беларускіх студэнтаў” запускае прект маніторынга правоў студэнтаў

Моладзевая ініцыятыва “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” (ЗБС) запускае новы праект “Вока”, у межах якога будуць адсочвацца выпадкі парушэння правоў студэнтаў і вырашацца студэнцкія праблемы з дапамогай прававых механізмаў. Пра гэта паведамляе каардынатар праекта Алена Грабоўская, на сімвалічным перазапуску ініцыятывы, што ладзілася 5 траўня ў Мінску.

Па яе словах, адміністрацыі універсітэтаў пастаянна ціснуць на студэнтаў за праяву якой-небудзь грамадзянскай актыўнасці альбо за адстойванне свайго пункту гледжання.

“Шматлікія студэнты з-за няведання не расцэньваюць пэўныя сітуацыі як нешта, што парушае іх правы і свабоды. Ведаючы ж свае правы, яны перастаюць быць безабароннымі, становяцца здольнымі папярэдзіць парушэнні і змагацца за захаванне правоў, таму мы будзем выпускаць рознага роду асветніцкія матэрыялы, а таксама запусцім публічныя асветніцкія кампаніі”, — распавядае Грабоўская.

У межах гэтага праекту ва ўніверсітэтах будзе праводзіцца маніторынг парушэнняў правоў студэнтаў. Усе такія выпадкі будуць трапляць у аналітычны аддзел ЗБС. Студэнт, чые правы былі парушаныя, атрымае юрыдычную кансультацыю, яго выпадку будзе дадзена экспертная ацэнка. Спецыялісты аддзела прадумаюць варыянты вырашэння ўзніклай праблемы, складуць афіцыйны запыт або скаргу ў Міністэрства адукацыі альбо на адрас адміністрацый ВНУ.

Акрамя гэтага арганізатары ініцыятывы паведамляюць, што маюць намер атрымаць афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі ў якасці асветніцкай установы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі