Загінулыя ў Буда-Кашалёўскім раёне жанчына і дзеці былі перасяленцамі з Украіны

Загінулыя ў Буда-Кашалёўскім раёне жанчына і дзеці былі перасяленцамі з Украіны

Загінулыя пры пажары ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці жанчына і двое дзяцей былі перасяленцамі з Украіны, паведамляе БелаПАН. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 4 студзеня ў вёсцы Патапаўка. Там загарэўся дом, у якім жылі 57-гадовы гаспадар, яго 37-гадовая жонка, іх трохгадовы сын, а таксама ўнучкі 9 і 12 гадоў. Да прыбыцця ратавальнікаў з дома сусед паспеў выцягнуць старэйшую дзяўчынку, якая з дыягназам "тэрмічныя апёкі цела і атручэнне прадуктамі гарэння" шпіталізаваная. У доме знайшлі целы хлопчыка, малодшай дзяўчынкі і жонкі гаспадара дома. Сам гаспадар знаходзіўся на вуліцы.

Як стала вядома, сям'я перасялілася з Днепрапятроўска ў Беларусь каля года таму, купіла дом у вёсцы. Гаспадар уладкаваўся рознарабочым у мясцовы сельсавет, жонка не працавала і гадавала трохгадовага сына. Унучак мужчыне пакінула яго дачка, якая вярнулася ва Украіну. Пра перасяленцаў мясцовыя жыхары выказваюцца станоўча, яны не злоўжывалі спіртным, не курылі, унучкі хадзілі ў школу.

Фота: МНС

Загінулыя ў Буда-Кашалёўскім раёне жанчына і дзеці былі перасяленцамі з Украіны
Загінулыя ў Буда-Кашалёўскім раёне жанчына і дзеці былі перасяленцамі з Украіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі