Загрузку ядзернага паліва на Беларускай АЭС прызначылі на люты 2019-га

Загрузку ядзернага паліва на Беларускай АЭС прызначылі на люты 2019-га

Фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС прызначаны на люты 2019 года. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Паводле яго слоў, падчас гэтай аперацыі, дарэчы, адной з самых важных, правядуць загрузку ядзернага паліва ды пачнуцца выпрабаванні. Увядзенне ў эксплуатацыю першага энергаблока запланаванае на снежань 2019-га.

Першая пастаўка ядзернага паліва ў Астравецкі раён чакаецца ў лістападзе 2018 года. Ёй займаецца інжынірынгавая кампанія “Атамбудэкспарт”, але толькі для першай і другой загрузак. Для наступных паставак ядзернага паліва Беларуская АЭС падпісала кантракт з кампаніяй “ТВЭЛ”.

Міхадзюк паведаміў, што запуск другога энергаблока Беларускай АЭС мусіць адбыцца ў ліпені 2020 года. Таксама ён паведаміў, што ў сакавіку сёлета чакаецца візіт у нашу краіну еўрапейскіх экспертаў у рамках партнёрскай праверкі вынікаў стрэс-тэстаў атамнай станцыі, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі