Заходнія санкцыі і экстранная сустрэча дэмсіл — каму на карысць?
Адказам ЕС на інцыдэнт з самалётам Ryanair 24 траўня стала рэкамендацыя саміта Еўрасаюза закрыць для беларускіх авіякампаній аэрапорты ЕС. Што фактычна ўжо выконваецца. Апроч таго, гучаць словы пра новыя і вельмі сур’ёзныя санкцыі з боку ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі. Не засталіся ўбаку і апаненты Лукашэнкі і правялі 25 траўня экстранную нараду ў Вільні.
Ці здолелі апаненты рэжыму распрацаваць новую тактыку супрацьдзеяння і ці здольныя яны гэтую тактыку ажыццявіць? Рашэнне закрыць аэрапорты ЕС для “Белавія” — ці правільным яно было? Наколькі сур'ёзнымі будуць новыя санкцыі і ці спрацуюць яны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае арт-дырэктар Беларускага свабоднага тэатра, праграмны дырэктар Creative Politics Hub Мікалай Халезін.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.