Захворванне на COVID-19 расце рэкорднымі тэмпамі

Бальнічная палата / pixabay.com
Бальнічная палата / pixabay.com

Больш чым на 3,3 мільёна чалавек павялічылася за тыдзень агульная колькасць тых, хто заразіўся каранавірусам ў свеце. Гэта рэкордны паказчык прыросту, вынікае са справаздачы, апублікаванай на сайце Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Для параўнання, на тыдні з 19 па 25 кастрычніка рост захворвання ў свеце склаў каля 2,8 мільёна выпадкаў.

"Па стане на 1 лістапада ва ўсім свеце зарэгістравана амаль 46 мільёнаў выпадкаў захворвання і 1,2 мільёна выпадкаў смерці", — гаворыцца ў справаздачы.

Асноўная колькасць новых выпадкаў заражэння было выяўлена ў еўрапейскім рэгіёне (больш за 1,7 мільёна).

Расце ў Еўропе і колькасць смяротных выпадкаў, выкліканых каранавірусам — адзначаецца "46-працэнтны рост у параўнанні з папярэднім тыднем".

На долю ЗША прыпадае каля 30% новых выпадкаў, выяўленых на мінулым тыдні ў свеце.

Эксперты СААЗ таксама адзначаюць, што COVID-19 "маладзее". Доля хворых сярод падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце 15-24 гадоў павялічылася з 4% у пачатку эпідэміі да 14% у цяперашні час, а ва ўзросце ад 25 да 64 гадоў — з 50% да 65%. Між тым узроставых носьбітаў вірусу стала менш: доля тых, хто захварэў ва ўзросце 65 гадоў і старэй, паменшылася з 40% на ранніх стадыях эпідэміі да 15% у апошнія тыдні.

У Беларусі ў апошнія тыдні таксама выяўляюць вялікі лік новых выпадкаў каранавіруса ў суткі (штодня каля тысячы). 29 кастрычніка быў усталяваны нацыянальны рэкорд: за суткі ў краіне было выяўлена 984 новыя выпадкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі