Заіка: Зніжэнне золатавалютных рэзерваў і абясцэньванне рубля — сінхронныя
На думку эканаміста Леаніда Заікі, сітуацыя сведчыць пра тое, што краіна мусіць змяняць эканамічную палітыку.
Зніжэнне золатавалютных рэзерваў на 334 млн. да 4,7 млд. долараў сведчыць пра няўпэўненасць у грашовай палітыцы. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў эканаміст Леанід Заіка.
"Запасы мусілі б быць на ўзроўні чатырохмесячнага імпарту, аднак трэба, каб было за восем, недзе пад 10 мільярдаў. Але з пункту гледжання рэальнай сітуацыі таго, што цяпер адбываецца, а гэта абясцэньванне беларускай грашовай адзінкі, масавае скарачэнне вытворчасці і зніжэнне дзелавой актыўнасці — гэтыя сітуацыі сінхронныя".
На думку Леаніда Заікі, сітуацыя са зніжэннем ЗВР — гэта яшчэ адзін знак таго, што трэба змяняць эканамічную палітыку і пераходзіць да новых метадаў: стымулявання дзелавой актыўнасці, развіцця малога і сярэдняга бізнесу і ліквідацыі розных бюракратычных працэдур.