Заходнія саюзнікі дазволілі Украіне наносіць удары ўглыбіню расійскай тэрыторыі
Ракета Storm Shadow / SCALP
ЗША, Францыя і Вялікабрытанія дазволілі Украіне карыстаць свае ракеты для ўдараў углыбіню расійскай тэрыторыі. Вашынгтон ухваліў падобнае выкарыстанне сваіх ракет ATACMS, пра гэта піша The New York Times. А Лондан і Парыж кажуць пра SCALP / Storm Shadow, піша Le Figaro.
Уладзімір Зяленскі шмат месяцаў звяртаўся да Джо Байдэна па падобны дазвол. Але ён быў атрыманы толькі за два месяцы да таго, як сканчаецца прэзідэнцкі тэрмін Байдэна.
Радыюс дзеяння ракет, пра якія ідзе гаворка, накрывае ў тым ліку і Мінск. Але, хутчэй за ўсё, найперш зброя будзе выкарыстаная для дапамогі ўкраінскім войскам у Курскай вобласці Расіі. Там украінцы супрацьстаяць расійскім і паўночнакарэйскім жаўнерам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.