Законапраект "Аб барацьбе з карупцыяй" прыняты ў першым чытанні

9 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі ў першым чытанні за законапраект "Аб барацьбе з карупцыяй".  Яго прадстаўляў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Між іншым, ён адзначыў, што закон не будзе мець зваротнай сілы. Гэта значыць, што ён не будзе распаўсюджвацца на злачынствы, здзейсненыя да моманту яго прыняцця.

Нагадаем, летам 2014-га Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць дапрацаваную версію законапраекта аб карупцыі. Ён быў вынесены на грамадскае абмеркаванне. Распрацоўшчыкі атрымалі больш за 300 прапаноў, у тым ліку ад простых грамадзян. Асноўны ўпор у дакуменце зроблены на ўзмацненне кантролю за даходамі чыноўнікаў і іх сваякоў.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі