Закрываецца беларускі аўтамабільны партал ABW.by

Аўтамабіль, фота ілюстрацыйнае

Аўтамабіль, фота ілюстрацыйнае

Партал пра аўтамабілі ABW.bу закрываецца. Сёння, 19 лістапада — апошні дзень, калі сайт будзе абнаўляцца. Пра гэта паведаміла каманда праекта. На сайце з'явіўся зварот да чытачоў, партнёраў — і ў тым ліку прадстаўнікоў ДАІ, якія давалі каментары для медыя па аўтамабільнай тэматыцы.

"Мы хацелі б падзякаваць вам за адданасць – шмат хто з намі з часоў газеты "Аўтабізнес", — гаворыцца ў звароце.

10 дзён таму ABW.bу уж.о абвяшчаў, што закрываецца. Але неўзабаве пост пра ліквідацыю праекта знік, і той працягнуў працу.

Улетку 2022 года былі затрыманыя трое рэдактараў ABW.by. Ужо сёлета галоўную рэдактарку накіравалі ў калонію на 1,5 гады.

А напрыканцы красавіка ў рэдакцыі адбыліся чарговыя затрыманні. Праваабаронцы пісалі, што ГУБАЗіК прыйшоў да дырэктара партала ABW.ВY Віталя Палякова. Па версіі праўладных тэлеграм-каналаў, ён нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, "выкладваў нацысцкую ўкраінскую сімволіку, абражаў службовых асоб саюзнай дзяржавы, вёў падрыўную работу ў калектыве і прысягаў Ціханоўскай".

І ў хуткім часе каманда праекта паведаміла, што аўтамабільны партал спыняю сваю дзейнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі