Закупілі гранатамёты: Лукашэнка расказаў аб трох сцэнарах замаху на яго
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што супраць яго рыхтаваліся тры сцэнары замаху, паведамляе БЕЛТА. Паводле яго слоў, змоўшчыкі спачатку планавалі ліквідаваць яго на парадзе 9 траўня. Пазней вырашылі напасці на картэж, для чаго нібыта закупілі гранатамёты. А, згодна з трэцяга сцэнару, узброеныя людзі павінны былі атакаваць загарадную рэзідэнцыю Лукашэнкі: на знішчэнне рэзідэнцыі было выдзелена 10 мільёнаў даляраў, а на снайпера для Лукашэнкі — 1 мільён.
Раней Лукашэнка абвінаваціў у датычнасьці да замаху амерыканскага юрыста з беларускім і амерыканскім грамадзянствам Юрыя Зянковіча, старшыню БНФ Рыгора Кастусёва і паліттэхнолага Аляксандра Фядуту. Усе трое затрыманыя і зараз знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.