Замест Рапоты дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы прызначаны Мезенцаў

Замест Рапоты дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы прызначаны Мезенцаў

Замест Рыгора Рапоты дзяржсакратаром саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прызначаны Дзмітрый Мезенцаў, які амаль два гады працаваў расійскім паслом у Беларусі. 19 сакавіка адпаведную пастанову падпісаў Аляксандр Лукашэнка, які займае пасаду старшыні вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы. Асобнай дырэктывай Лукашэнка падзякаваў Рапоце за "значны ўнёсак у развіццё саюзнай дзяржавы".

Рыгор Рапота быў дзяржсакратаром з канца 2011-га. Яму 77 гадоў. Рапота — генерал-лейтэнант запасу, служыў у КДБ СССР, Службе знешняй выведкі РФ (быў намеснікам дырэктара).

Дзмітрыю Мезенцаву 61 год. Да дыпламатычнай працы ў Беларусі быў губернатарам Іркуцкай вобласці, членам Савета Федэрацыі РФ, генсекам Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі