Замест рэгістрацыі ў ЦВК Лукашэнка сустракаўся з Домрачавай

Замест рэгістрацыі ў ЦВК Лукашэнка сустракаўся з Домрачавай

10 верасня адбывалася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты ў Цэнтрвыбаркаме. Аляксандр Лукашэнка на цырымонію не з'явіўся — яго прадстаўляў кіраўнік ініцыятыўнай групы Міхаіл Орда.

Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік Беларусі замест гэтага сустракаўся з беларускай біятланісткай, трохразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў 2014, Героем Беларусі Дар'яй Домрачавай.

Падчас сустрэчы кіраўнік дзяржавы пацікавіўся падрыхтоўкай да біятлоннага фестывалю "Гонка легендаў — Зоркі біятлону за мір". Ён адбудзецца ў суботу, 12 верасня, у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы". Сродкі, атрыманыя ад продажу квіткоў на фестываль, пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.

Домрачава ўручыла беларускаму кіраўніку копію Вялікага хрустальнага глобуса. Нагадаем, што беларуская спартоўка ў сезоне 2014/2015 стала ўладальніцай Вялікага хрустальнага глобуса.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі