Замежнікаў, якія едуць у Грузію, абавяжуць мець страхоўку з пачатку 2026 года
Грузія, ілюстрацыйнае фота
Для замежных турыстаў, якія едуць у Грузію з 1 студзеня 2026 года стане абавязкова мець медыцынскую страхоўку і страхоўку ад няшчасных выпадкаў, паведамляе "Позірк".
Раней гэтую меру планавалася ўвесці з 1 чэрвеня 2024 года. Але ў Нацыянальнай адміністрацыі турызму (НАТ) Грузіі кажуць, што гэта "дата была ўмоўная і афіцыйна не пацверджаная". Цяпер у краіне з ініцыятывы НАТ стварылі міжведамасную камісію для вызначэння правілаў і ўмоваў такога страхавання.
Пра тое, што з 1 чэрвеня пры ўездзе ў Грузію неабходна мець страхоўку, у сярэдзіне траўня паведамілі ў шэрагу інтэрнэт-рэсурсаў. Як высветлілася, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.