Замежнікі змогуць наведваць Белавежскую пушчу без віз
Яны атрымаюць на адпачынак там тры дні.
Замежнікам, якія захочуць наведаць Белавежскую пушчу, не спатрэбяцца візы. Яны змогуць знаходзіцца ў нацыянальны парку без іх на працягу трох дзён. Гэта прадугледжана ўказам №115 ад 9 сакавіка.
Як інфармуе БЕЛТА, дакумент прыняты з мэтай развіцця трансгранічнага турызму, а таксама для павышэння эфектыўнасці выкарыстання ў Белавежскай пушчы аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры. Патрапіць у нацыянальны парк замежнікі змогуць праз пункт пропуску "Перароў — Белавежа". Для гэтага яны мусяць мець адпаведны дакумент, які мусіць быць на працягу трох месяцаў распрацаваны і зацверджаны беларускім урадам.
Фота: bymedia.net