Заняткі ў школе ў Новай Баравой адмяняюць праз адсутнасць вады
На 17 лістапада адмяняюць заняткі ў школе ў мінскім мікрараёне Новая Баравая, паведамляе TUT.by. Прычына — адсутнасць вады ў мікрараёне. Гэтую праблему не могуць вырашыць ужо два дні.
У большасці дамоў у мікрараёне вада знікла зранку ў нядзелю. Мяркуецца, што хтосьці пашкодзіў засаўку ў адным з калодзежаў па магістралі падачы вады. Мінскводакал заявіў, што гэта магло быць зроблена наўмысна.
Па словах жыхароў мікрараёне, сёння вады не было і ў школе ў Новай Баравой. Урокі там у панядзелак былі скарочанымі, а ўвечары настаўнікі паведамілі бацькам і вучням, што на заўтра заняткі адмяняюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.